19 лютага стартаваў прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемствы тыдня прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага 2024 года.
Першым мерапрыемствам тыдня стала стварэнне інтарактыўных воблакаў слоў "Маё любімае слова па-беларуску". Вучні навучыліся пры дапамозе спецыяльных анлайн-праграм ствараць разнастайныя воблакі слоў. Гэты інтэактыўны прыём даў магчымасць вучням папоўніць свой слоўнікавы запас.