План-канспект занятку па навучальнай вобласці
“Дзіця і грамадства” ў старэйшай групе
Тэма: “Добрыя словы”
Праграмны змест: пашыраць і паглыбляць веды дзяцей пра бкларускую мову, садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове, імкненне гаварыць на роднай мове. Замацаванне вымаўлення гукаў дз, дж. Выхоўваць павагу да роднай мовы.
Матэрыял: карцінкі па тэме, д/г “Добра- дрэнна”
Ход заняткаў
Выхавальнік: -Дзеці, сёння да нас у госці завітаў наш знаёмы Бульбашык
Ён вельмі сумны, таму што ўчора ў яго адбылася гутарка з роднымі:
Француз – па-французку, па-польску паляк
Гавораць з маленства, а я , мама, як?
Замежную мову ў саду я вучу,
А на беларускай не ўмею, маўчу.
Чаму, адкажы мне, ты, тата і дзед
Не размаўляеш на роднай нідзе?
Я рускую мову люблю і вучу,
І нашу таксама я ведаць хачу.
Буквар беларускі прашу мне купіць,
І родную мову пачну я вучыць.
М. Пазнякоў “Міколкавы пытанні”
-Нічога не змаглі адказаць родныя на пытанні Бульбашыка, толькі абяцалі купіць буквар. Вось і завітаў хлопчык да нас, каб мы рассказалі яму пра нашы добрыя словы на роднай мове і навучылі яго гаварыць па-беларуску.
Дапаможам яму? (Да)
Выхавальнік чытае верш А.Клышкі “Ветлівасць”:
Калі я знаёмых, ці родных спаткаю,
Вітаюся, зняўшы убор з галавы,
І ветліва кажу, калі што ў іх спытаю:
-Вялікі вам дзякуй!,-
-Прабачце.. А вы?
-Дзеці, а як вы вітаецеся з роднымі і знаёмымі? (дзеці адказваюць, паказваюць)
-Як называюцца гэтыя словы? (Ветлівыя)
-Прапаную вам паслухаць верш Т. Кляшторнай “Ветлівыя словы”
Калі ласка, дзякуй, добры дзень –
Ветлівыя словы чую ад людзей.
Я таксама буду імі даражыць:
З ветлівымі словамі лёгка жыць!
Дзеці адказваюць на пытанні:
Якія ветлівыя словы вы пачулі ў вершы?
Чаму з ветлівымі словамі Лёгка жыць?
Старэйшая група тлумачыць прыказку “Прыемнае слова як вясновы дзень”
Зараз я прачытаю вам апавяданне Б.Бабініча “Урок на вуліцы”
Гутарка па зместу апавядання:
Чаму Коля ні з кім не вітаўся?
Як ён паводзіў сябе з дарослымі?
Як хлопчык пераадолеў сарамлівасць?
Паўторнае чытанне апавядання
Дзеці старэйшай групы разыгрываюць па ролях сустрэчу Колі з настаўніцай і жанчынамі з фермы.
Пераказ апавядання.
Паслухай, Бульбашык, нашы беларускія пацешкі і разамніся разам з дзецьмі (фізкультхвілінка):
Сонца рана-рана ўстала, на зарадку заклікала:
-Гэй, выходзьце з хаты ўсе, пакланіцеся расе.
Да мяне вы пацягніцеся, ды да сябра нахіліцеся
А цяпер вось - рукі ўбокі, хутка пусцімся ў скокі!
Пачынай лічыць хутчэй, рукі развядзі шырэй.
Потым , быццам на гармоніку,
Зайграй хуценька “Лявоніху”
І раз, і два, і раз, і два, убок схіліся галава
Плечы ўверх, плечы ўніз
Пакружыся, пакружысь.
Потым сядзь і адпачні, сябру ў вочы зазірні,
Ад усмешкі не ўхіляйся, сябру весела ўсміхайся.
Вось якія прыгожыя і добрыя беларускія словы: гармонік, Лявоніха- гэта беларускі танец, сонейка, сябры.
-Дзе мы чуем такія словы? (сонейка нам свеціць кожны дзень, без сяброй сумна жыць, танец патрэбен для рухомай дзейнасці, а таксама для добрага настрою…і г. д.)
А зараз прапаную вам прагаварыць чыстагаворкі
Вымаўленне чыстагаворак:
Дзі,дзі, дзі – на вуліцу ідзі.
Дзе, дзе, дзе – лодка на вадзе.
Цы,цы,цы- мы малайцы!
Дзеці працуюць па карцінкам “Добра- дрэнна”
Дзеці расказваюць верш
Добрыя словы ў марах, у песнях у снах.
Мае ў іх кожнае слова свій колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы і ў рэчышчы роднай мовы
Як рэкі ў мора, цякуць. А. Грачанікаў, перараб.
Вось, Бульбашык якая наша мова добрая і прыгожая. Прыходзь да нас яшчэ.
Вынік заняткаў.
Рэфлексія.
Гутарка
Тэма: “Родная мова – самая лепшая і прыгожая”
Мэта: пабуджаць дзяцей да самастойнага абыгрывання забаўлянак на беларускай мове
Матэрыял: тэкст забаўлянкі, дудка
Ход гутаркі:
Дзецям, прапаную паслухаць забаўлянку “Іграў я на дудцы”
Іграў я на дудцы, седзячы на будцы
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю
Грае мая дудка, пяе весялушка
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю
Як зайграла дудка, прыбег скакаць Юрка
Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю
Ці спадабалася вам забаўлянка?
Ці весела іграла дудка?
Паўтарыце толькі тыя радкі, як іграла дудка
(Ту-лю, ту-лю, ту-лю-лю)
Прыгожа іграе дудка? (да)
Як вы лічаце, беларуская мова прыгожая? (вельмі прыгожая)
Як на беларускай мове будзе слова солнышко? (сонейка)
А конфета? (цукерачка)
Дзеці гавораць беларускія словы.
Вынік.
Рэфлексія.
Інсцэніраванне казкі “Рэпка”
Мэта: развіваць беларускае маўленне, выхоўваць цікавасць да фальклору.
раскрыть » / « свернуть