18 лютага 130-годдзе з Дня нараджэння нашага знакамітага земляка, класіка беларускай літаратуры - Максіма Гарэцкага. Да гэтай памятнай даты настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў кабінеце Беларускай мовы аформлена выстава "Максім Гарэцкі. Жыццёвы і творчы шлях".
Вучні наведалі выставу і пазнаёміліся з творчым і жыццёвым шляхам знакамітага сына Мсціслаўшчыны.
Выстава будзе працаваць увесь наступны тыдзень. Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу і больш падрабязна пазнаёміцца з асобай пісьменніка.