На працягу тыдня роднай мовы (19.09.2022г. – 23.09.2022г.) прайшлі наступныя мерапрыемствы: анлайн-чэлендж «Льецца мова»; акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску»; творчая акцыя «Чытаем Максіма Танка разам», прымеркаванай да 110-годдзя Макісма Танка; конкурс творчых пісьмовы работ «За што я люблю родную зямлю»; флаер-фэст «Мой родны кут, як ты мне мілы…»; экскурсія ў музей установы адукацыі; паказ адзення ў традыцыйным стылі «Будзь у трэндзе», стварэнне віншавальнай паштоўкі «Пажаданні роднай мове»; стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску».
Усе мерапрыемствы прайшлі на пазітыве, вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у кожным, праяўлялі сваю актыўнасць і творчасць.
А гэта значыць, што наша мова патрэбная маладому пакаленню і ў яе ёсць будучыня!